Не парься.Паряться только в бане.
«Крывавае сьвята»



Даруйце, але мне хлусіць нецікава -

Пра гэта мне казалі сьведкі, прэса распавядала -

Пра тое, як у адзін сонечны дзень

Загінула разам колькі людзей.

Гэта ня быў банальны

Разбор крымінальны,

Не захоп, не тэракт,

Не няўдалае каханьне,

Не бязглуздая бойка фанатаў футболу -

Нешта ў сьвеце ня так, нешта з намі ня тое.

А хто я такі? Чаму пра гэтае кажу?

Таму, што гэта - мой горад,

І я тут жыву.

Гэта - мой рэгіён, як зараз модна казаць,

Таму гэтае ня можа мяне не кранаць.

Можа гэта таму, што сам і ня быў там я?

Але вось яна, сумная гісторыя:

А быў гэта травень дзевяноста дзевяты.

Запрашаю ўсіх

На крывавае сьвята.



Сьвята як сьвята: цыгарэты, піва.

А каб людзей было болей, ды ўсім месца хапіла -

Пляцоўка пад небам адкрытым ды вольным,

На прыкусьсе канцэрт, нібыта рокэнрольны.

Пілося-елася-любілася-танцавалася…

А ў нябёсах хмара збіралася-набіралася.

І ледзь толькі сьвята прайшло за палову,

Зьліва пайшла на дзесяць тысячаў галоваў.

Даўгачаканае ўратаваньне ад сьпёкі!

А ўсе ў сьвяточным! Баяцца намокнуць.

Пачалі гуляць ў хаванкі хто хутчэй, хто дзе.

Нехто вырашыў, што лепей у пераходзе.

Хто першы на лесьвіцы пасьлізнуўся?

Хто падняцца ня здолеў, унізе апынуўся?

Ёсьць гульня дзіцячая такая

З вясёлым назовам "куча-малая".

Мянты з аховы мэтро амаль побач стаялі,

Але па-за дзьвярыма, моўчкі назіралі:

Душыцца народ! Усё як заўсёды!

Хіба ж не хапае ім усім пераходаў?

І толькі. Ў мэтро анікога не ўпускаць.

Выконваць загад. Ад дзьвярэй адганяць.

Але пра гэтае даведаліся мы толькі потым,

Шкада, напэўна, што мяне не было там.



А дождж ліў ды ліў,

Нібы хто кпіў ды кпіў

З таго, як юнак старую душыў.

І каб аніхто больш не ўвайшоў у пераход,

Счапіліся хлопцы ў свой апошні карагод.

Яны крычалі: "Назад! Назад! Назад!"

Яны крычалі: "Дамоў! Дамоў! Дамоў!"

Яны крычалі: "Назад! Назад! Назад"!

Але ціснуў ім у сьпіны несьвядомы натоўп.

Сіні твар мужчынскі, барвовы - жаночы.

Ці гэта косьці трышчаць, ці ўжо лопнулі вочы?

Як у Маўтхаўзэне ў штабель падалі людзі,

Прабіваючы абцасамі дзявочыя грудзі.

Матка Боска!Прысьвятая Троіца!

На гары катэдра, ці гэта толькі мроіцца?

Ці гэта кроў з вуснаў, ці хоры на сьвята?

Даруйце мяне, што ня быў з вамі я там!



Зрабілі з моладзі дурняў, з мянтоў - герояў.

Прынамсі, міліцыянтаў загінула трое.

Два з жонкамі. Аднаго звалі Дзіма.

Атрымаў ад сваіх па галаве дубінай.

Спытай яго, спытай ты, каб болей не марыў:

Як душыць ратаўніка свайго ахвяра?

Спытай, спытай, а што адчуваеш,

Калі адначасова гінеш ды забіваеш?

Ня ведаю, ці трэба мне распавядаць далей,

Як дахтарам забаранялі

Канстатаваць лэтальны зыход асфэктыўны,

Калі пацыэнт ужо ў пакоі рэанімацыйным.

І пра трупны смурод, і як ложкаў не хапала,

І колькі на падлозе іх памірала.

Бо труп -- гэта труп, ён іначай не існуе,

Але ж вядома, колькі сьмерць каштуе!

Сто мільёнаў рублёў. Тады две сотні даляраў.

Крывавых даляраў! Семьям ахвяраў!



Была й жалоба. Адсумавалі…

На саракавіны нібы помнік усталявалі:

"Няшчасны выпадак! Выпадковае здарэньне!"

Ізноў разышліся з чыстым сумленьнем.

Адныя ў царкву, але ж большасьць па хатах…

Дзякуй богу, што мяне не было там.



Ад сілаў шатанскіх

Ад духа сьмертнага

Ад сьмерці раптоўнай

Божа, барані нас.


Комментарии
31.05.2005 в 21:47

well, why can't it be october/october?
Обалденная песня...

Расширенная форма

Редактировать

Подписаться на новые комментарии
Получать уведомления о новых комментариях на E-mail